РУС БЕЛ ENG

Неделя белорусского языка и литературы

27.11.2023

“Тут ён стаў сынам краіны…”

26 лістапада 2023 года знакамітаму земляку, класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу споўнілася б 93 гады. Падчас тыдня беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Оршы імя У.С.Караткевіча” прайшлі дні памяці пісьменніка. Экскурсаводы школьнага музея “Слава настаўніку. Зала памяці У.С.Караткевіча” арганізавалі і правялі для вучняў 2-5 класаў літаратурны квэст па творчасці славутага земляка. Вучні 6-8 класаў здзейснілі завочнае падарожжа па мясцінах жыцця і творчасці Уладзіміра Сямёнавіча “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Для вучняў 9-11 класаў быў арганізаваны турнір па творчасці Караткевіча “Радком бяззбройным і бяспрэчным”.

Экскурсаводамі музея была аформлена фотавыстава “Такім запомнілі яго родныя і сучаснікі”, а таксама выстава кніг “Творы яго—крыніца жывая…”

Вучні 7 “А” класа прынялі ўдзел у літаратурных чытаннях “Быў.Ёсць.Буду”, якія адбыліся ў гасцінных сценах Аршанскага музея У.С.Караткевіча. Тут гучалі вядомыя вершы пісьменніка ў выкананні шматлікіх удзельнікаў, у тым ліку і вучняў нашай школы – Ягора Платонава (9”А” клас) і Удовенка Яўгеніі (5 “А” клас).

Вучні нашай школы з гонарам захоўваюць творчую спадчыну знакамітага аршанца, былога вучня сярэдняй школы №3.