РУС БЕЛ ENG

21 лютага Дзень роднай мовы

23.02.2022

21 лютага 2022 года вучні 10, 11 класаў педагагічнай скіраванасці ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Оршы“далучыліся да напісання агульнаўніверсітэцкай дыктоўкі “Дыктоўка.бай”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства арганізаваў філалагічны факультэт БДПУ імя МаксімаТанка сумесна з цэнтрам студэнцкай творчасці і студэнцкім саветам універсітэта.

Сёлета адзначаюцца 140-гадовыя юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 110 год з дня нараджэння Максіма Танка, імя якога носіць універсітэт. Для дыктоўкі былі абраны фрагменты з тэкстаў, звязаных з творчасцю гэтых аўтараў. Дыктавала тэкст выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вольга Андрэеўна Прыгун. Па заканчэнні дыктоўкі арыгінальны тэкст быў змешчаны на слайдзе. Усе ўдзельнікі змаглі самастойна праверыць узровень сваіх ведаў. Галоўная мэта мерапрыемства − не столькі праверыць арфаграфічныя здольнасці ўдзельнікаў, колькі прывіць жаданне бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай, падтрымаць цікавасць да яе вывучэння. Бо такую пяшчотную, пявучую, вобразную і шчырую мову павінен ведаць кожны.